Лес садили и убирали

3700 дрэў было пасаджана ў мінулыя выхадныя ў межах акцыі “Чысты лес” на тэрыторыях ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”.
Галоўнай мэтай мерапрыемства былро прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражліва адносіцца да лесу і не забруджваць яго. А таму ўдвая прыемны той факт, што акрамя супрацоўнікамі лясніцтваў, да акцыі выказалі жаданне далучыцца прадстаўнікі докшыцкага раёна газазабеспячэння, аўтазаправачнай станцыі г.п. Бягомль, вучні Бягомльскай школы. Дарэчы апошнія – пастаянныя памочнікі лесагаспадарчай установы, бо на працягу некалькіх гадоў працуюць улетку на гадавальніку лясгаса і, дарэчы, маюць вельмі дастойную аплату.
Агульнымі намаганнямі быў сабраны 51 кубаметр смецця, якое грамадзяне нахабна выкідваюць у лесе. Усяго ў добрай справе прынялі ўдзел больш за 360 чалавек. Таксама ў межах акцыі работнікі лясной галіны сустракаліся са школьнікамі, каб пагутарыць на тэму “Значэнне лесу ў прыродзе і жыцці чалавека”, займаліся добраўпарадкаваннем гадавальніка.