Десант лесхоза - на борьбе с биологическими пожарами

Сёлета супрацоўнікі галіны сутыкнулася з новай маштабнай пагрозай – усыханнем сасновых лясоў. Спецыялісты мінлясгаса называюць гэту з’яву біялагічным пажарам, які ўзнікае не толькі ў Беларусі, але і сумежных дзяржавах. На тэрыторыі краіны ў Брэсцкай, Гомельскай, частках Мінскай і Магілёўскай абласцей назіраецца паталагічнае масавае, так званае, “караеднае ўсыханне сасны”.
Экстрэмальныя пагодныя ўмовы апошніх гадоў прывялі да ўсплёску размнажэння ствалавых шкоднікаў: вяршыннага і шасцізубістага караедаў. Адзіны эфектыўны метад барацьбы – гэта аператыўныя санітарныя рубкі і прыбіранне загрувашчанасці ў лясах. На час барацьбы з караедам у лясгасах галіны ўведзена забарона на правядзенне планавых рубак. Усе лесанарыхтоўчыя магутнасці Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей накіраваны ў паўднёвыя рэгіёны для аказання дапамогі.
Са згоды кіраўніка дзяржавы спрошчаны працэдуры афармлення дакументацыі, якая неабходна для правядзення санітарных рубак у сасновых лясах. Для ўсіх грамадзян, якія жадаюць нарыхтаваць драўніну ў лясах, якія ўсыхаюць, скарочаны тэрмін афармлення дакументаў на правядзенне рубак і зняты абмежаванні на выбар участка.
Усяго Бягомльскаму лясгасу неабходна распрацаваць 120 гектараў пашкоджанага лесу. Вальшчыкі, якія накіраваны на Гомельшчыну, працуюць вахтавым метадам. Вядзецца ручная распрацоўка і машынная нарыхтоўка харвестэрамі. Кіраўніцтва, спецыялісты лясгаса займаецца маніторынгам распрацовак сасны і сочаць за санітарна-бытавымі ўмовамі пражывання работнікаў, выкананнем патрабаванняў аховы працы, пажарнай бяспекі і эксплуатацыяй тэхнікі.