Святочнае ўпрыгожанне!

Кожны год у Докшыцкім раёне праводзіца конкурс на лепшае святочнае ўпрыгожанне прадпрыемстваў і арганізацый. Вельмі прыемна, што прадстаўнічае журы адзначыла ўпрыгожанне Бягомльскага лясгаса. У ККЗ "Іскра" у час правядзення навагодняга балю, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч уручыла пераможцам каштоўныя падарункі, якія яны змогуць выкарыстаць для ілюмінацыі ў наступны год.